Масленица
21.02.2015 в Погостском сельском клубе прошел праздник МАСЛЕНИЦА, в котором приняли участие и учащиеся нашей школы.
Масленіца ў Пагосце.
Гэй, весялей збірайцеся людзі!
Зараз свята да нас прыбудзе!
Ад усіх дзвярэй, ад усіх варот
Збірайцеся хутчэй, спяшайся народ.
Такімі словамі пазваў зазывала на свята “Масленіца” ў Пагосцкі сельскі клуб. На свята сабралася ўся вёска, старыя і малыя.
Гучаць пазыўныя і пачынаецца абрад свята “Масленіца”. Яго падрыхтавалі члены гуртка “Спадчына” ДУА “Пагосцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна”.
Гасцінна на свята завітала Зіма і аддала сваю ўладу Вясне. Свята прадоўжыў канцэрт, які быў падрыхтаваны навучэнцамі і вакальнай групай Пагосцкага сельскага клуба. Гледачы сардэчна і цёпла сустрэлі песні ў выкананні маленькіх артыстаў Пратасені Ангеліны, Шынкарэвіч Карыны, Жук Анастасіі, Жука Мікіты, Усачовай Насці, Іванова Кірыла. Нельга было не заслухацца песнямі і ў выкананні вакальнай жаночай групы (кіраўнік Алена Сямак). Свята завяршылася спальваннем чучала і смачнымі блінцамі.
Да пабачэння, матухна-зіма.
Вучаніца 11 класа Крычко Марына.