2 апреля - День единения народов Белоруссии и России
2 красавіка
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор "Аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі», які даў новы імпульс працэсу ўсеабдымнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў. 23 мая 1997 года быў прыняты Статут Саюза Беларусі і Расіі, а 25 снежня 1998 года прэзідэнты Расіі і Беларусі падпісваюць Дэкларацыю «Аб далейшым яднанні Расіі і Беларусі». Дагавор «Аб Саюзе Беларусі і Расіі» спыніў дзеянне з моманту ўступлення ў сілу Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. У гэтых дакументах кіраўнікі дзяржаў цвёрда заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў-удзельніц Саюза.
План па падрыхтоўцы і правядзенню Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
па ДУА “Пагосцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Салігорскага раёна”
№ п\п |
Назва мерапрыемства, форма правядзення |
Месца і час правядзення |
Катэгорыя удзельнікаў |
Адказны |
1. |
Тэматычная інфармацыйная гадзіна 2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі «Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй добрыя суседзі» (1-4 класы) «Беларусь і Расія» - краіны сяброўства і згоды» (5-8 класы) «Беларусь і Расія: ад агульных вытокаў да адзіных мэт» (9-11 класы) |
02.04.2018 установа адукацыі |
вучні, настаўнікі |
класныя кіраўнікі |
2. |
Тэматычная выстава літаратуры і матэрыялаў перыядычнага друку да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі |
02.04.2018 бібліятэка |
Дудзенка Л.Л. |
|
3. |
Выпуск плаката “У яднанні наша сіла” |
установа адукацыі |
9-10 класы |
Ярмашук Н.М. |
4. |
Выпуск школьнай газеты “Разам мы сіла” |
установа адукацыі |
6-8 класы |
Мамчыц С.Л. |
5. |
Конкурс малюнкаў “Дзве сястры Беларусь і Расія” |
установа адукацыі |
1-4 класы |
Розіна Г.М. Чэчка І.У. Смаленская С.А. |
6. |
Акцыя “Ветэран жыве побач” |
5-11 класы |
класныя кіраўнікі |
|
7. |
Размяшчэнне інфармацыі на сайце ўстановы адукацыі |
установа адукацыі |
Ярмашук Н.М. |
Намеснік дырэктара па ВВР І.М. Кіршанкова